МУС: У злачынную групу па арганізацыі дамоўленых матчаў уваходзілі гульцы і трэнеры ФК «Луч»


Беларускія праваахоўнікі заяўляюць пра выкрыццё ў беларускім футболе схемы дамоўленых матчаў.

Дзейнасць злачыннай групы спынілі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Аператыўнікі сцвярджаюць, што атрымалі інфармацыю пра сустрэчу прадстаўнікоў крымінальных структураў Украіны, Беларусі ды Расеі. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася арганізацыя дамоўленых матчаў з мэтай атрымання прыбытку ў букмекерскіх канторах.

У злачынную групу ўваходзілі грамадзянін Украіны, а таксама шэсць грамадзянаў Беларусі, у тым ліку прадстаўнікі і гульцы ФК «Луч» (Менск), паведамляе прэс-служба МУС.

Сілавікі заяўляюць, што зафіксавалі факты подкупу гульцоў і чальцоў трэнерскага штабу ФК «Луч», а таксама ФК «Ашмяны» – каб забяспечыць патрэбны вынік матчу (скончыўся з лікам 3:3). Як кажуць праваахоўнікі, грошы перадаваліся і за «патрэбны» вынік матчу паміж «Лучом» ды «Гомельчыгункатрансам».

Брутальнае затрыманне

Відэа затрымання

2 ліпеня пасля матчу «Ашмяны» – «Луч» міліцыянты ў цывільным спынілі машыну, у якой знаходзіўся адзін з футбалістаў ашмянскага клубу Сяргей Булынёнак ды яшчэ 4 асобы. Паводле прэс-службы МУС, міліцыянты паказалі пасведчанні, пасля чаго нібыта чатыры асобы выканалі патрабаванні супрацоўнікаў і пакінулі машыну, а Булынёнак адмовіўся выйсці і нанёс некалькі удараў нагамі ў грудзі праваахоўніку (рост Булынёнка 165 смзаўв.). Менавіта па гэтай прычыне ў адносінах да футбаліста была ўжытая сіла, паведамляецца на сайце МУС.

Bulynenak

Сяргей Булынёнак пасля збіцця

Пасля разбіральніцтва Булынёнак быў адпушчаны, цяпер міліцыя правярае яго датычнасць да злачыннай схемы.

У матчы супраць «Луча» Сяргей Булынёнак выйшаў на поле на 90-й хвіліне пры ліку 3:3, які так і не змяніўся.

НМ, belsat.eu, паводле Mvd.gov.by, фотаздымак з сацыяльных сетак

Глядзі таксама
Каментары