МТЗ запрашае турыстаў «пазбіраць трактары»


Менскі трактары завод плануе ўжо ў чэрвені прапанаваць турыстам новую паслугу.

З пачатку года на прадпрыемстве развіваюць прамысловы турызм.

«Госці наведваюць два структурных падраздзяленні – корпус зборкі трактароў і механічны цэх N 5, дзе выпускаюцца дэталі. Таксама яны знаёмяцца з выставай, дзе могуць не толькі пабачыць знакамітую тэхніку, але і пасядзець у кабіне трактара», – распавёў спецыяліст па працы сярод моладзі прадпрыемства Сяргей Сідаровіч.

На дадзены момант завод наведалі больш за 1200 асобаў, 275 з якіх – замежнікі.

«Шмат хто ведае трактары «Беларус», але не ўяўляе, як іх вырабляюць. Турыстам цікава паглядзець на працэс зборкі тэхнікі, пабачыць наш завадскі гарадок», – адзначыў Сідаровіч.

У хуткім часе МТЗ плануе прапанаваць турыстам новыя паслугі – пакатацца на трактары па тэрыторыі прадпрыемства і папрацаваць на канвееры:

«Разам з супрацоўнікамі заводу наведнікі атрымліваюць магчымасць выканаць пяць аперацый. У канцы экскурсіі ім выдадуць сертыфікат аб удзеле ў зборцы трактару».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Менск-Навіны»

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары