«Можна пырскаць». Журналісту, якога аблілі хімікатамі, адказала міліцыя

Wideo

Кастусь Жукоўскі вырашыў праверыць інфармацыю пра падзеж свінняў на ферме пад Гомлем – і трапіў у шпіталь.

8 жніўня фрылансер Кастусь Жукоўскі паехаў з аператарам Андрэем Толчыным у вёску Зялёныя Лукі на свінаферму «Добрая хрюшка», каб спраўдзіць інфармацыю пра падзеж свінняў.

Ля брамы прадпрыемства на журналістаў напаў працаўнік свінакомплексу і апырскаў нашых калегаў з распыляльніка невядомым аэразолем. Усё адбывалася на вачах міліцыянтаў.

Пасля выпіскі са шпіталя Кастусь Жукоўскі звярнуўся ў міліцыю са скаргай на дзеянні праваахоўнікаў. Сёння журналіст атрымаў афіцыйны адказ з Аддзелу ўнутраных справаў Гомельскага райвыканкаму.

Паводле палкоўніка міліцыі Васіля Краўцова, ніякіх парушэнняў з боку міліцыі «падчас праверкі не выявілі»

«Адказ чаканы. Парушэнняў няма – можна пырскаць, – рэагуе Жукоўскі. – Ува ўладзе банда, і яны сваіх не выдаюць».

Цяпер Кастусь Жукоўскі мае намер звярнуцца ў суд.

ДД

Глядзі таксама
Каментары