Мошчы князя Уладзіміра ў Горадню прывезлі людзі ў майках з Пуціным


Чалавек у майцы «Крым – это Россия» выступаў на імпрэзе ў якасці арганізатара, маючы адпаведны бэйдж.

Сотні людзей сустракалі мошчы князя ў Горадні, якія прыбылі сюды з Ваўкавыску 25 чэрвеня. Каўчэг з мошчамі св. Уладзіміра прывезлі ў Беларусь у рамках вялікага падарожжа на гонар 1000-годдзя смерці князя.

Пры гэтым выгляд асобаў, якія суправаджалі праваслаўную святыню, выклікаў недаўменне нават у святароў. Мужчына з бэйджам арганізатара быў апрануты ў майку з выявай Пуціна ды надпісамі «Косовоэто Сербия», «Крым – это Россия» па-расейску ды сербску. Згодна інфармацыі з бэйджа, гэта прадстаўнік расейскага фонду імя Васіля Вялікага, які спрычыніўся да падарожжа рэліквіяў.

Святар з гарадзенскай Барысаглебскай царквы а. Георгій Рой у сваім Фэйсбуку задаецца пытаннем з гэтай нагоды:

«Навошта рабіць з пакланення святыні палітычную акцыю?»

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

Іншы праваслаўны святар, а.Аляксандр Шрамко пракаментаваў інцыдэнт наступным чынам:

«Мне падаецца, што гэта ад пачатку палітычная акцыя, увесь гэты юбілей. «Свой» Уладзімір у піку «украінцу», тэзаімяніцтва з сучасным Уладзімірам. І мошчы падшукалі «свае», хай нават Праваслаўная энцыклапедыя ставіць іх сапраўднасць пад вялікі сумнеў. Наіўна гэтага ўсяго не заўважаць».

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

У рамках акцыі мошчы вырашана паказаць у 45 гарадах Расеі, а з 20 па 7 ліпеня правезці яшчэ і па Беларусі. Тры дні адведзеныя для дэманстрацыі рэліквіяў у Горадні.

У нашай краіне звязаныя з гэтым мерапрыемствы адбываюцца з 20 чэрвеня па 7 ліпеня.

АК

Стужка навінаў