Міністр энергетыкі РФ: Масква і Менск дамовіліся пра цану на газ


Расея і Беларусь дасягнулі кампраміс у перамовах па цане на газ. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Россия 24» заявіў Аляксандр Новак.

«Адносна запазычанасці за газ, якая ўзнікла ў гэтым годзе, цяпер магу сказаць, што мы знайшлі рашэнне. Усе ўмовы мы абмеркавалі, ключавая з гэтых умоваў – што ўсе запазычанасці будуць пагашаныя, і газ будзе аплачвацца па цане ў адпаведнасці з пагадненнем па формуле, якая дзейнічала да гэтага часу», – заявіў кіраўнік ведамства.

Беларусь з пачатку года вяла перамовы з Расеяй аб зніжцы коштаў на газ. З ліпеня Расея амаль на траціну скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь, у адказ на недаплату за пастаўлены газ.

Менск настойваў на зніжэнні кошту з $132 да $73 за 1 тыс. кубаметраў газу і не прызнаваў наяўнасць запазычанасці за пастаўкі з пачатку 2016 года.

Газавы кампраміс ці патавая сітуацыя? Канец нафтагазавай спрэчкі Расеі і Беларусі

З 2017-га кошт газу для Беларусі складзе $ 117.

ЮВ, belsat.eu, паводле tass.ru

Стужка навінаў