Міністэрства інфармацыі хоча цэнзураваць сацсеткі?


Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч на калегіі ведамства анансаваў глабальнае карэктаванне закону «Аб СМІ». Паводле яго, акцэнт у працы ведамства сёлета зробяць на інтэрнэт і сацыяльныя сеткі.

«Заканадаўчая практыка, маральныя, этычныя падыходы ў працы журналіста павінны супадаць з тым, што размяшчаецца ў сацыяльных сетках», – заявіў Аляксандр Карлюкевіч.

Гэткія падыходы лягуць у аснову зменаў у медыязаканадаўстве Беларусі. Паводле міністра, у сувязі з гэтым чакаецца шмат ініцыятываў. Якіх канкрэтна, не ўдакладняецца.

Ініцыятыву Мінінфарма пракаментаваў блогер Эдуард Пальчыс.

«Перакладаем на чалавечы: як жа задралі гэтыя сацсеткі… Што гэтыя беларусы сабе дазваляюць? Зараз як зафігачым пару паправак у КК і КаАП, пасадзім шэраг блогераў на содні, абкладзем штрафамі за кожны неправамерны рэпост, так адразу ўсе і прыціхнуць».

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў