Мінакі: Трэба нешта вырашаць, так жыць немагчыма


Мінула свята, якое інтэрнэт-супольнасць ужо паспела назваць зусім не па-святочнаму: «Днём Болю». Сапраўды, вынікамі святкавання 99 гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі сталі ўстрашальны парад і масавыя затрыманні.

Каля 100 чалавек, па дадзеных праваабаронцаў, застаюцца за кратамі пасля свята Волі, як бы парадаксальна гэта ні гучала. Іх чакаюць заўтра суды і содні арышту ці спагнанні.

Мы спыталіся ў мінакоў у Менску і Магілёве, ці «спадабалася» ім «жалезнае шоу», якое зладзілі ўчора ўлады. Ці напужаліся людзі?

Некалькі чалавек успомнілі пра паэта Яна Грыба, якога гвалтоўна ўсадзілі ў аўтазак, ці то палічыўшы яго зачыншчыкам, ці то проста дзядок выглядаў маладзейшым за пенсіянера. Тым больш, што карыстаючыся выпадкам спадар Грыб усё ж такі ўцёк ад дзецюкоў у чорным.

Як ацэньваюць Дзень Волі жыхары Менску?

Воля Д, belsat.eu

Стужка навінаў