Мінакі абрабавалі адвакатку, якая папрасіла вызваліць яе з гаўбца-пасткі


Інцыдэнт здарыўся ў Жлобіне. Жанчына выйшла на гаўбец выпіць кавы. Дырэктар фірмы, дзе жанчына арандуе памяшканне, сыходзіў і зачыніў дзверы на гаўбец. Унутры нікога не было, а тэлефон юрыст пакінула на стале.

«Дапамога» прыйшла звонку. Жанчына папрасіла маладых хлапцоў, якія праходзілі міма, зайсці ў офіс і адчыніць дзверы. Маладзёны прыйшлі аднак жанчыну з гаўбца не выпусцілі. Яны старанна агледзелі офіс, адзін з іх забраў са стала кампутар Lenovo, пасля чаго ўсе сышлі.

Адвакатку выратаваў кліент, які прыйшоў да яе на прыём у прызначаны час.

Жанчына звярнулася да праваахоўнікаў і ў выніку следчай працы апазнала рабаўніка ў фотабазе.

23-гадовага хлопца неаднойчы судзілі. Ён вызваліўся 1 кастрычніка. Хлопца затрымалі, распачатая крымінальная справа. Скрадзены ноўтбук знайшлі па месцы жыхарства злачынцы і вярнулі гаспадыні.

ДР belsat.eu паводле uvd.gomel.by

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары