Мільярдэра ў Кітаі пакаралі смерцю


Кітайскія ўлады прывялі ў выкананне смяротны прысуд у дачыненні да пяці бізнесменаў, абвінавачаных у карупцыі.

Сярод пакараных – былы кіраўнік адной з найбуйнейшых у свеце горназдабыўных карпарацыяў Hanlong Group мільярдэр Лю Хань. Яго прызналі вінаватым па 13 артыкулах Крымінальнага кодэксу. Паводле версіі следства, ён узначальваў групоўку, якая займалася забойствамі, нелегальнымі казіно і гандлем зброяй.

Як паведамляюць кітайскія СМІ, у свой час ён быў звязаны з сынам экс-міністра грамадскай бяспекі Кітая Чжоў Юнканя, які цяпер таксама пад следствам.

АК, belsat.eu, паводле bbc.co.uk/russian, tvrain.ru

Стужка навінаў