Мільярд долараў за чальцоў каралеўскай сямʼі – Катар заплаціў выкуп тэрарыстам


Пра гэта паведамляе Financial Times са спасылкай на прадстаўнікоў катарскага ўрада і палявых камандзіраў.

Катар выплаціў грошы тэрарыстам «Аль-Каіды». У Досе тлумачаць, што гэта выкуп за вызваленне 26 закладнікаў з ліку чальцоў каралеўскай сямʼі, якія ў снежні 2015 годзе паехалі на паляванне ў паўднёвы Ірак, дзе іх захапілі баевікі.

Акрамя чальцоў кіруючай сямʼі, грошы пайшлі на вызваленне яшчэ 50 асобаў, захопленых у палон джыхадзістамі ў Сірыі. Паведамляецца, што сродкі атрымалі групоўкі, звязаныя з «Аль-Каідай»,а таксама службы бяспекі Ірану.

Угоду заключылі ў красавіку. Грошы ўжо перавялі.

5 чэрвеня Саудаўская Аравія, Егіпет, Бахрэйн, Йемен і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты абвесцілі, што перарываюць усе сувязі з Катарам і зачыняюць свае межы для гэтай дзяржавы. Пазней падобныя меры прынялі ўлады ўсходняй частцы Лівіі, Мальдывы і Маўрыкій. Катар абвінавачваюць у падтрымцы тэрарызму, у прыватнасці, тэрарыстычных груп «Аль-Каіда», «Ісламская дзяржава», «Браты-мусульмане».

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары