Міліцыянты знайшлі трох хлопцаў, якія ездзілі па Менску на вазку і грамілі аўтамабілі


Жанчына апазнала аднаго з падазраваных, на якіх завялі крымінальную справу за хуліганства, на фатаграфіі ў СМІ.

Зламыснікамі апынуліся студэнты адной са сталічных ВНУ. Падчас інцыдэнту хлопцы былі нецвярозыя. Яны прызналі сваю віну, распавёў начальнік аддзела крымінальнага вышуку Першамайскага РУУС Менску маёр міліцыі Павел Белы.

Пагромшчыкаў затрымалі, але цяпер хлопцаў адпусцілі пад падпіску аб яўцы.

П’яных маладзёнаў аб’явілі ў вышук 17 траўня. У адным з універсамаў на праспекце Незалежнасці яны ўзялі вазок, на якім пачалі катацца па вуліцах. Пазней, выконваючы ПДД, выехалі на вуліцу Валгаградскую і там пачалі граміць прыпаркаваныя аўтамабілі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў