Міліцыянты заблыталіся ў датах і закрылі справу супраць журналістаў «Белсату»


Гомельскія праваахоўнікі адмовіліся складаць пратакол на журналіста Яўгена Меркіса за парушэнне артыкулу КаАП «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».

25 сакавіка аўтараў сюжэту «Улады хочуць закрыць музей, што аднаўляе традыцыйныя беларускія рытуалы» выклікалі ў аддзялнне міліцыі. Справа аб «незаконным распаўсюдзе СМІ» была спыненая праз «недаказанасць». Паводле праваахоўнікаў, сюжэт быў зняты 20 сакавіка, але ў гэты дзень мясцовы музей, пра лёс якога распавядаюць журналісты, быў зачынены.

Яўгена Меркіса па-ранейшаму чакаюць суды за стрым з акцыі Пінску і інтэрвʼю з Марзалюком у Магілёве.

Нагадаем, што сёлета суд Савецкага раёну Гомля вынес рашэнне спагнаць з нашага калегі 30 базавых велічыняў за асвятленне акцыі пратэсту недармаедаў у Рагачове.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары