Міліцыя знайшла ў Іспаніі беларуса, які 20 гадоў знаходзіўся ў вышуку за забойства


Працаўнікі УУС Гомельскага аблвыканкаму знайшлі ў Іспаніі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку за забойства цягам 20 гадоў.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў начальнік упраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі УУС Гомельскага аблвыканкаму Віктар Чыкуноў.

З 1996 года жыхар Калінкавічаў знаходзіўся ў вышуку за забойства. Мужчыну знайшлі ў Іспаніі. Летась беларуса экстрадыраваў іспанскі бок, мужчыну судзілі ў Беларусі.. Прысуд уступіў у законную сілу. Хаваючыся ад органаў правасуддзя 20 гадоў, ён атрымаў 15 гадоў пазбаўлення волі – максімальны тэрмін пакарання, – распавёў Віктар Чыкуноў.

Асуджаны быў чальцом злачыннай групоўкі, якая ў сярэдзіне 90-х гадоў на тэрыторыі  Калінкавіцкага і Мазырскага раёнаў займалася разбоем: нападала на кіроўцаў фураў, якія перавозілі тавары па тэрыторыі Беларусі. Чальцоў банды абвінавацілі ў забойствах, замахах на забойства ды разбоях. Імя асуджанага не раскрываецца.

«Зʼяўленне новых інфармацыйных тэхналогіяў, экспертных магчымасцяў, а таксама цеснае ўзаемадзеянне з прадстаўнікамі іншых праваахоўных ведамстваў спрыяе больш аператыўнаму раскрыцці ўсіх злачынстваў», – дадаў начальнік упраўлення крымінальнага вышуку.

ВД, паводле belta.by

Стужка навінаў