Міліцыя затрымала журналіста з Данбасу і запатрабавала пакінуць Беларусь


Ад карэспандэнта Грамадзкага тэлебачання Данбасу Віталя Сізова запатрабавалі пакінуць тэрыторыю Беларусі ў сувязі з ягоным ўваходам ў расейскія спісаў непажаданых асоб, інфармуе svaboda.org.

Журналіст Віталь Сізоў, у якога  ёсць акрэдытацыя МЗС Беларусі, прыехаў у Менск, каб зрабіць рэпартаж пра паседжанне Трохбаковай кантактнай групы па Данбасе, якое пройдзе сёння ў Менску.

У нумар гатэля, дзе спынілася здымачная група Грамадзкага тэлебачання Данбасу, а 02.45 па менскім часе часе, увайшлі беларускія міліцыянты і сілай забралі Сізова ў Цэнтральны РУВД.

Паводле прадстаўніка Грамадзкага тэлебачання Данбасу Аляксея Мацука, Сізова адпусцілі каля 7-й гадзіны раніцы.

«Тут мне распавялі, што Расея забараніла мне ўезд на яе тэрыторыю да 2021 года. Беларусь і Расея зʼяўляюцца саюзнай дзяржавай, таму забарона на ўезд распаўсюджваецца і на Беларусь», – пракаментаваў пасля вызвалення svaboda.org Віталь Сізоў.

Сізоў адзначыў, што ў міліцыі яму некалькі разоў паўтарылі, што забарона на ўезд – ініцыятыва Расеі, да якой Беларусь не мае дачынення. Таму пра прычыны забароны на ўезд яму не патлумачылі.

«Мне рэкамендавалі пакінуць Беларусь цягам 24 гадзін, што я і так планаваў зрабіць. Дзякуй украінскаму консульству і амбасадзе за аператыўную рэакцыю і дапамогу», – дадаў журналіст.

ВД, svaboda.org

Стужка навінаў