«Мілавіца» перайшла на трохдзёнку


Працаўнікам скарацілі заробкі, але пакінулі прэміяльныя. Прадпрыемства разлічвае на аднаўленне попыту да восені.

Адзіны ў Беларусі вытворца гарсэтных вырабаў і жаночай бялізны СП ЗАТ «Мілавіца» перайшоў на трохдзённы працоўны тыдзень, паведаміў sputnik.by намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Міхаіл Юшчанка.

Шэраг беларускіх прампрадпрыемстваў, пачынаючы з сакавіка, перайшлі на рэжым няпоўнага працоўнага тыдня або ўвогуле спынілі працу.

Як адзначае tut.by, прычынай пераходу на трохдзённы працоўны тыдзень стала скарачэнне аб’ёмаў продажаў у Расеі, Беларусі і Украіне, дзе сканцэнтравана каля 80% збыту прадукцыі.

«Разлічваем, што з верасня мы ўвойдзем у рост», – прагназуе гендырэктар «Мілавіцы» Алена Ткачэнка.

ЮВ, belsat.eu, паводле sputnik.by

Стужка навінаў