Мэркель заявіла пра неабходнасць дэпартаваць мігрантаў-злачынцаў


Нямеччына мусіць разгледзець пытанне магчымай дэпартацыі мігрантаў-злачынцаў, заявіла нямецкі канцлер.

«Нямеччына не пацерпіць такія брудныя злачынствы. Уявіце сбае, што адчувалі жанчыны – безаабаронныя, кінутыя на самавольства. Асабіста мне гэта падаецца непрымальным», – заявіла Ангела Мэркель.

Паводле яе, неабходна вывучыць пытанне дэпартацыі з Нямеччыны мігрантаў, асуджаных за злачынствы – каб даць выразны сігнал тым, хто не мае намеру выконваць законы краіны.

Раней міністр юстыцыі Нямеччыны адзначыў, што любы прэтэндэнт на статус уцекача, які мае датычнасць да навагодніх нападаў, будзе дэпартаваны.

Першапачаткова мэр Кёльну Генрыета Рэкер заяўляла, што няма доказаў таго, што сексуальныя злачынствы рабілі менавіта мігранты. Аднак справаздача паліцыі для ўнутранага карыстання, што стала вядомай дзякуючы выданням «Bild» і «Spiegel», казала пра іншае. Паводле дакументу, адзін з нападнікаў заявіў паліцыянту:

«Я сірыец! Вы мусіце абыходзіцца са мной па-добраму. Мяне запрасіла спадарыня Мэркель».

Іншы мігрант на вачах паліцыі разарваў свой від на жыхарства, сказаўшы пры гэтым: «Вы мне нічога не зробіце, заўтра я зраблю новы».

Паводле ўжо афіцыйных дадзеных паліцыі, падазроныя ў нападах – пераважна выхадцы з Паўночнай Афрыкі.

Нямецкая паліцыя апазнала 16 падазраваных, але нікога не затрымала.

У паліцыі паведамляюць, што колькасць заяваў у справе злачынствах у навагоднюю ноч вырасла да 121, каля 3/4 з іх тычацца нападаўа на сексуальнай глебе.

НМ, belsat.eu, паводле BBC, «The Telegraph»

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары