Мэр Самары прапанаваў «пагаладаць» дзеля правядзення чэмпіянату свету па футболе


Кіраўнік Самары лічыць, што ў абласным цэнтры можна хутка адрамантаваць дарогі, калі іншыя гарады рэгіёна пасадзіць на «галодны паёк».

Пра гэта мэр Алег Фурсаў заявіў падчас сустрэчы з жыхарамі Самарскага раёну.

На яго думку, на дарожных працах у Самары трэба сканцэнтраваць максімальную колькасць грошай з рэгіянальнага бюджэту.

«Для гэтага патрэбна на нейкі час пасадзіць іншыя гарады, напрыклад, Сызрань, Тальяці і іншыя на «галодны паёк». Няхай яны пацярпяць да 2018 года, каб Самара змагла годна прыняць чэмпіянат свету па футболе 2018 года з добрымі дарогамі. А пасля гэтага вярнуць ім фінансаванне», – адзначыў мэр.

Фурсаў падкрэсліў, што пакуль што такая ідэя не знайшла падтрымкі. Хутчэй за ўсё, яна не спадабаецца і кіраўнікам гарадоў вобласці.

НМ, belsat.eu, паводле 63.ru, фотаздымак Самары varlamov.ru

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары