Менскі цэнапад: людзі ігнаравалі футры, расхоплівалі шкарпэткі ды калготкі


[/vc_column_text][vc_column_text]Велізарныя натоўпы людзей рознага ўзросту, прага набытку чым танней – гэтак у Менску прайшоў дзень зніжак.[/vc_column_text][vc_column_text]29-га лістапада ва ўсіх гандлёвых цэнтрах беларускай сталіцы (ГУМ, ЦУМ, гандлёвы цэнтр «Няміга», «Кірмаш», «Сталіца») адбыўся дзень зніжак – любыя нехарчовыя тавары можна было купіць танней на 15 %-20%.

Пакупнікі мала ўвагі звярталі на каштоўнасці ды футры, кошты на якія таксама знізілі. Сярод самых папулярных тавараў аказаліся шкарпэткі ды калготкі.

Праз вялікія натоўпы людзей працаўнікі гандлёвых цэнтраў ледзь спраўляліся. У дыялогах паміж прадаўцамі і пакупнікамі пераважалі фразы накшталт «прынясіце са складу тавар» ды «гэта ўжо раскупілі».

МР, belsat.eu

Стужка навінаў