Менскі бізнесовец скраў мікрааўтобус, каб не згубіць выгаднай замовы ў Маскве


30-гадовы індывідуальны прадпрымальнік займаўся грузаперавозкамі на тэрыторыі Расеі на ўласным Volkswagen LT.

Напярэдадні чарговага выезду аўтамабіль паламаўся. Мужчына не хацеў згубіць выгадную замову, але разумеў, што адрамантаваць аўта не паспее. Таму на адной з неахоўваных стаянак ён знайшоў падобны аўтамабіль, скраў яго, замяніў нумары і зʼехаў у Расею. Там машына паламалася, і мужчына кінуў яе на тэрыторыі прамысловай базы ў Маскве.

Па вяртанні ў Менск яго затрымалі. Аўтамабіль знайшлі. Цяпер вырашаецца пытанне пра яго транспарціроўку. Супраць згоншчыка распачалі крымінальную справу.

ДР belsat.eu паводле sk.gov.by

Глядзі таксама
Каментары