Менск рыхтуецца да «Дня без аўтаў». Якія змены чакаюцца ў горадзе?


З 16 па 22 верасня ў Беларусь далучыцца да Еўрапейскага тыдня мабільнасці, ужо ў чацвёрты раз. У межах імпрэзы 22 верасня адбудзецца акцыя «Дзень без аўтаў».

Каб было зручна

Еўрапейскі тыдзень мабільнасці праводзіцца з 2002 года пад эгідай Еўракамісіі ў партнёрстве з Міжнародным звязам грамадскага транспарту.

«Мабільнасць – гэта не толькі развіццё роварнага руху і запавольванне аўтамабілізацыі, але і камфорт перамяшчэнняў (пешшу і на транспарце), даступнасць аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры, развіцца грамадскай прасторы», – Ірына Усава, якая кіруе праектам ПРААН/ГЭФ, прысвечаным зялёнаму горадабудаўніцтву ў Беларусі.

У межах Еўрапейскага тыдня мабільнасці ў розных гарадах замяраюць чысціню паветра, ладзяць трэнінгі па энергаэфектыўнасці і майстар-класы для раварыстаў (напрыклад, па рамонце). Таксама ў людзей пытаюцца, чаго ім не хапае для камфорту перамяшчэнняў. Сабраную інфармацыю ўлады ўлічваюць падчас стратэгічнага планавання.

Бясплатны праезд для кіроўцаў. Напачатку транспартнікі былі не радыя

22 верасня ў Менску плануюць перакрыць участак вуліцы Леніна – там будзе святочная праграма з тэматычнымі імпрэзамі. Але разынка «Сусветнага дня без аўтаў» – бясплатны праезд для кіроўцаў у грамадскім транспарце. Старшыня Менскага гарадскога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк прызнаецца, што транспартнікі не адразу зразумелі такое «ноў-хаў»:

«На гэтай дарозе спачатку даводзілася пераадольваць сцяну непаразумення. Напрыклад, у Менску не адразу транспартнікі зразумелі, у чым выгада бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце. Але такое права было прадастаўленае пры ўмове прад’яўлення пасведчання кіроўцы і тэхпашпарта на машыну. Гэта быў наш першы важны крок па паляпшэнні гарадской мабільнасці, а далей усё ішло па нарастаючай. У Менску 85% выкідаў у навакольнае асяроддзе – ад нашага з вамі транспарту, а 15% – ад вытворчасці. Прымушае задумацца. Убачыць выразна, дзеля каго і чаго ўсе гэтыя захады павышэння гарадской мабільнасці патрэбныя».

Але толькі з тэхпашпартам

Праехацца бясплатна менскім гарадскім транспартам, можна будзе толькі прад«явіўшы пасведчанне кіроўцы і тэхпашпарта на аўтамабіль. Цікава, што шмат беларускіх кіроўцаў ездзяць на сваіх аўтах без тэхагляду – такія наступствы ўвядзення «дарожнага падатку», які збіраюць з 2014 года. Справа ў тым, што дарожны падатак трэба плаціць падчас праходжання тэхагляду.

Калісьці ў суседняй Варшаве ездзіць без квітка 22 верасня, як і ў Менску, маглі толькі кіроўцы, якія паказвалі дакументы на машыну. Летась жа ў польскай сталіцы на «Дзень без аўтаў» зрабілі бясплатны праезд для ўсіх – нават для тых, у каго няма аўтамабіля.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў