Менгарвыканкам плануе зрабіць «Мотавела» банкрутам


Сталічныя ўлады накіравалі прапановы па развіццю «Мотавелазавода» ва ўрад.

Паводле ананімнага дзяржчыноўніка, з якім паразмаўляў tut.by, Менгарвыканкам прапануе абанкроціць ААТ «Мотавела», а пляцоўку прадаць.

Але гэтая сітуацыя не падабаецца банкам-крэдыторам, бо ў выпадку продажу маёмасці прадпрыемства банкі змогуць разлічваць на пагашэнне $ 73 млн крэдытаў толькі пасля таго, як завод разлічыцца з людзьмі і дзяржаваю. «У “Мотавела” ёсць запазычанасць па энергетыцы», – тлумачыць крыніца tut.by.

Сёлета ўладальнік «Мотавела» атрымаў 11 гадоў строгага рэжыму. Аляксандра Мураўёва прызналі вінаватым па ўсіх складах злачынстваў, якія яму інкрымінавалі: махлярства (ч. 4 арт. 209), раскраданне (ч. 4 арт. 210), ухіленне ад выплаты падаткаў (ч. 2 арт. 243), арганізацыя і пасобніцтва ў здзяйсненні злачынстваў (арт. 16).

У красавіку кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёну Менску заявіў, што «Мотавелазавод» могуць перанесці ў індустрыяльны парк «Вялікі камень».

ЮВ, belsat.eu, паводле tut.by

Глядзі таксама
Каментары