Мазырская настаўніца фізікі, якая актыўна падтрымлівае прарасейскую ідэалогію, звольнілася з працы


Імя мазырскай настаўніцы, якая ў вольны ад працы час абражае і баніць беларускіх і ўкраінскіх карыстальнікаў у сацыяльных сетках, стала вядомае пасля публікацыі ў блогу 1863x.com.

Высветлілася, што за крыклівымі нікамі @Russian Girl і @_belka_strelka хаваецца адна асоба: актыўная беларуская «рашыстка» Кацярына Кашо.

Жанчына больш як дваццаць гадоў выкладае дзецям фізіку і астраномію. Па-за школаю сціплая настаўніца пераўвасабляецца ў заўзятую ДНР-змагарку, якая потам і крывёю абараняе прарасейскіх сепаратыстаў ды іхную чуйную душу ад звычайных «хахлоў» і «да***баў».[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]«У Кашо няма нічога пра Беларусь – толькі Пуцін, Наваросія, ДНР, ЛНР, Сірыя, «русский мир» ды іншая ***ацень», – піша блогер Джон Сілвер у сваім артыкуле і раіць бацькам школьнікаў тэлефанаваць і пісаць у адміністрацыю ліцэю ды ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкаму.

«Белсату» стала вядома, што блогерка-сепаратыстка больш у ліцэі не працуе. Кашо пакінула настаўнічаць на ўласнае жаданне.

«Не трэба з мяне рабіць зорку. Уся гэтая гісторыя мае непрыемны душок. Калі хочаце ў гэтым пакапацца… але гэта неэтычна. Вам патрэбна гэта?.. Вы на еўрапейскія грошы функцыянуеце? Падтрымліваеце змагароў? Тады я адмаўляюся вам адказваць».

Стужка навінаў