У Менску сёння адкрыюць графіці, прысвечанае сяброўству Беларусі і Расеі. Малюнак, які сімвалізуе прыязнасць беларускай і расейскай сталіцаў, паўстаў на шматпавярховіку па вуліцы Магілёўскай, 2.
Эскіз распрацоўваўся аддзелам ідэалогіі Менгарвыканкаму, а твор вулічнага мастацтва выканаў яраслаўскі мастак Артур Кошак.
Вынік працы расейскіх маляроў выклікалі рэзананс у сацыяльных сетках. Графіці называюць манументальнай прапагандай і выступаюць з патрабаваннем замаляваць падарунак Масквы.
Вось толькі некаторыя працы мастакоў, да якіх менскія ідэолагі вырашылі не звяртацца праз «недахоп досведу».
У падборку ўключаныя графіці з Менску, Баранавічаў, Валожыну, Віцебску.
Менск