Маскоўская паліцыя пачала пошук удзельнікаў акцыі «У метро без штаноў» (18+)


[/vc_column_text][vc_column_text]Паліцыя праводзіць праверку па факце правядзення ў Маскве флэш-мобу «У метро без штаноў», паведаміла крыніца ў расейскіх праваахоўных органах.

Паводле яе, у нядзелю ўвечары паліцыянты, якія працуюць у маскоўскім метрапалітэне, выявілі ў сацсетках некалькі старонак, якія змяшчаюць заклікі правесці флэш-моб пад назвай «У метро без штаноў». Там значылася, што ўдзельнікі акцыі павінны былі сабрацца 10-га студзеня на станцыі метро «Цвярская» а 13:30.

Таксама паліцыянты выявілі некалькі фотаздымкаў, на якіх намаляваная група з шасці чалавек без штаноў у вагоне цягніка Замаскварэцкай лініі метро.

Па дадзеным факце праводзіцца папярэдняя праверка, устанаўліваюцца асобы ўдзельнікаў флэш-мобу. Падчас праверкі будуць вызначаць, ці было здзейснена злачынства або адміністратыўнае правапарушэнне.

«У метро без штаноў» – міжнародная акцыя, якая праводзіцца з 2002 года карыстальнікамі сацсетак. Яна не мае палітычнага або сацыяльнага кантэксту.

МЯ, паводле interfax.ru, фота vk.com/nopantssubway

Стужка навінаў