Журналісты «Белсату» датэлефанаваліся да Марыны Адамовіч, якая трапіла ў аварыю. «Проста пабілася, не хвалюйцеся, падушка бяспекі ўратавала», – сказала па тэлефоне спадарыня Адамовіч.
Жонка палітвязня Міколы Статкевіча трапіла ў аварыю, калі вярталася з калоніі, дзе адбывае пакаранне ейны муж. Паплечнік Мікалая Статкевіча, Алесь Арастовіч, раней паведаміў «Белсату», што размаўляў з Марынаю Адамовіч пасля аварыі. «Было лабавое сутыкненне, яна з цяжкасцю размаўляе. Але кажа, што без пераломаў», – сказаў Арастовіч.
Інфармацыя пра аварыю таксама з’явілася ў сацыяльных сетках на акаўнце ейнага сына.
МЛ, belsat.eu