Марына Адамовіч: «Людзі Беларусі! Толькі ў еднасці нашая сіла! Беларусь павінна стаць нармальнай еўрапейскай краінай!»


Жонка Мікалая Статкевіча заклікала беларусаў далучыцца да ініцыятыўнай групы экс-кандыдата ў прэзідэнты, які цяпер знаходзіцца ў турме.

Шаноўныя суайчыннікі!

Шчыры дзякуй усім тым, хто падтрымаў нашу ініцыятыву, якая праводзіцца пад лозунгам «Без вызвалення кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах Мікалая Статкевіча і ўсіх палітвязняў і поўнага аднаўлення іх у правах ніякія выбары ў Беларусі не могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі«, і ўвайшлі ў ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча. Мы ведаем, як няпроста шмат каму з вас даўся гэты крок. Разумеем тую адказнасць, якая ўскладаецца на нас, і абавязкова апраўдаем ваш давер.

Адначасова мы звяртаемся да грамадзянаў Беларусі з заклікам выкарыстаць апошнія дні магчымасці ўвайсці ў ініцыятыўную групу – да 14 ліпеня ўключна.

Далучыцца да ініцыятыўнай групы можна, даслаўшы ліст на электронныя скрыні:

statkevich.election.2015@gmail.com,

bchdminsk@gmail1.com

profrep@gmail.com

v.siuczyk@gmail.com

Таксама можна запоўніць электронную форму >>>

Або звярнуцца па наступных адрасах:

  • г. Менск, вул. Кульман, 4 кв. 1, прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП),

    тэл. 8 017 292 46 51
  • г. Менск, вул. Чарнышэўскага, 3, сядзіба БНФ

Тэлефоны каардынатараў: 

  • +375 29 653 79 85 (Алесь Макаеў)
  • +375 29 601 00 24 (Павел Пракаповіч)
  • +375 029 286 79 53
  • +375 29 563 07 15 (Надзея Батура)

Мы звяртаемся да былых палітвязняў рэжыму Лукашэнкі: вы ведаеце, што такое беларуская турма, вы ведаеце, чаго каштуе мужнасць у гэтай турме. Далучайцеся!

Мы звяртаемся да ўсіх апазіцыйных палітычных партый і грамадскіх рухаў – будзьце годнымі памяці лідараў апазіцыі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Генадзя Карпенкі. Далучайцеся!

Мы звяртаемся да тых беларусаў, якія вымушана апынуліся на эміграцыі. Вы – частка нашай нацыі. Мы просім вас арганізоўваць акцыі ў замежжы ў падтрымку нашай дзейнасці.

Мы звяртаемся да журналістаў: просім даваць інфармацыю пра нашу кампанію, а таксама знайсці ў сабе грамадзянскую мужнасць і ўваходзіць у ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча, не прыкрываючыся стандартамі, прынятымі ў дэмакратычных краінах, дзе выбары адбываюцца насамрэч. Светлая памяць вашых калегаў Змітра Завадскага, Веранікі Чаркасавай, Алега Бябеніна мусяць вас натхніць на гэты мужны крок.

Людзі Беларусі! Толькі ў еднасці нашая сіла! Беларусь павінна стаць нармальнай еўрапейскай краінай. Разам мы сіла! Жыве Беларусь!

Аргкамітэт па стварэнні ініцыятыўнай групы па вылучэнні Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты

Каб вызваліць Мікалая Статкевіча – трэба… зноў абраць яго кандыдатам на прэзідэнта. Гэтак лічыць шэраг дэмакратычных палітыкаў, якія аб’ядналіся ў адзіную ініцыятыўную групу дзеля вылучэння кандыдата-палітвязня, ў якую ўвайшлі: БСДГ (Народная Грамада), Рух салідарнасці «Разам», АГП, БХД, Партыя свабоды і прагрэсу, Рух за дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі, «Малады фронт» і прафсаюз РЭП.

belsat.eu

Стужка навінаў