Мамін Чацвер. Як на Палессі ўшаноўваюць памяць продкаў (Фотарэпартаж)


У Маларыцкім раёне маюць выключную традыцыю Радаўніцы. Тут гэты дзень назваюць Мамін чацвер. Пра ўшанаванне памяці продкаў пакаленнямі дбае 81-гадовая Стэпаніда Стэпанюк. Пасля прыгатаванняў сям’я бабы Стэпа ў Дарапеевічах адзначае Радаўніцу згодна з даўнім звычаем.

Царква Нараджэння Святой Багародзіцы ў Дарапеевічах змяшчае ўнікальны сваёй лакальнай спецыфічнасцю іконастас невядомых маларыцкіх майстроў 17-га стагоддзя, які камуністычныя ўлады ў 1970-я гады 20-га стагоддзя выкідалі праз вокны падчас спробы знішчыць царкву.
Набожныя жыхары Дарапеевічаў змаглі захаваць сваю царкву падчас спробы знішчыць яе камуністычнымі ўладамі: вяскоўцы спынілі працу ў калгасах, перасталі даіць кароў і здаваць малако на 3 дні. Калі ўлады павесілі свой замок на царкву, вяскоўцы павесілі на дзверы свой замок і старажылі каля царквы. У выніку ўлады саступілі, і царква захавалася.
У вёсцы Дарапеевічы захаваліся свае старажылы-берагіні традыцый, якія перажылі растрэлы жыхароў і падпалы хатаў немцамі ды шмат іншых жыццёвых выпрабаванняў. Жанчыне ў чырвоным паліто ў гэтым годзе споўнілася 96, але яна ўсё роўна прыходзіць на свята з кіёчкам у царкву,а потым на могілкі да сваіх продкаў.
Жыхары Дарапеевічаў не шкадуюць хлеба і прысмакаў ды абавязкова прыносяць нешта ў царкву на Мамскі Чацверг для асвячэння ў дар памерлым сваякам да мясцовага бацюшкі.
Могілкі ў вёсцы Дарапеевічы сапраўды старажытныя: яны размешчаны па старажытнай традыцыі на ўзвышшы каля вады ў атачэнні старых дубоў. Тут яшчэ можна пабачыць старыя драўляныя крыжы.
Мясцовы бацюшка не забывае асвяціць кожную з могілак на Мамскі Чацвер, асабліва дзіцячыя. Калісьці асвячалі могілкі тых, мамаў, чыя нашчадкі памерлі ў дзіцячым узросце, але потым гэты дзень паступова пераўтварыўся ў агульнае ўшанаванне памяці памерлых у Дарапеевічах.
Бабулі-сваячкі з вёскі Дарапеевічы радуюцца сустрэчы на свяце памінання памерлых у Мамін Чацвер.
Унукі ды праўнукі бабы Стэпы цалуюць помнік дзеду Івану.
Пасля наведвання могілак сваякі пераапранаюцца ў традыцыйныя маларыцікя касцюмы каб, сустрэць свята памінання продкаў разам у бабы Стэпы.
Праўнучка майстрыхі Стэпаніды Стэпанюк гуляе з чоўнам на фоне саматканых посцілак, навалачак і дывана.
Дзеткі гуляюць у катанне велікодных яек, каб падбіць адное яйка другім.
Род Стэпаніды Стэпанюк збіраецца на святочным застоллі ў бабінай хаце, каб памянуць продкаў.
Баба Стэпа гуляе ў біткі.
На свята памінання продкаў тыя людзі, хто хочуць падлячыць свае хворыя месцы, прыходзяць да каменнага крыжу-ідалу. Ён выцясаны з каменнай бабы, што стаіць у полі за вёскай Дарапеевічы з даўніх часоў.
аПерад тым як прыкласці да крыжа-ідала сваё хворае месца, жыхары Дарапеевічаў ці госці вёскі пакідаюць на крыжы аброкі ў выглядзе рушніка, хусткі ці часцей стужкі.
Баба Стэпа «лечыць» хворыя месцы.
Праўнучка бабы Стэпы абдымае крыж-ідал, каб быць здаровай

Вячаслаў Радзіміч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары