Малочны завод у Рагачове падаў у суд на трох жанчын, якія апублікавалі здымкі пацукоў у малаку


Рагачоўскі малочнакансервавы завод падаў у суд на трох жыхарак Рагачова. Адміністрацыя заводу просіць спагнаць з іх маральную шкоду ў памеры 548 млн недэнамінаваных рублёў, і надрукаваць у медыях зняпраўжанне інфармацыі пра трох пацукоў у малаку, якую распаўсюдзілі гараджанкі.

Гісторыя, якая стала прадметам судовага разбіральніцтва, адбылася сёлета ў красавіку ў Рагачове. Прадпрымальніца Аліна З. 19-га красавіка набыла ў мясцовай краме для маці пачак малака вытворчасці Рагачоўскага МКК (зробленага на філіяле заводу ў Жлобіне). На наступны дзень перапужаная маці прыбегла да дачкі на рынак, дзе тая гандлявала, з гэтым малаком. З адрэзанага краю пакунка тырчала галава і лапкі малога пацука.[/vc_column_text][vc_single_image image=”260717″ img_size=”large”][vc_column_text]

«Калі я ўбачыла той пакунак, а я такі чалавек, я люблю праўду і іншым разам яе рэзка кажу, я вылаялася і сказала гучна, што цяпер мы ўжо гэта мусім жэрці, – усхвалявана распавядае Аліна З. – Я кінула пакунак у ралет, а тут на рынку людзі пачалі казаць: «Сволачы». Пайшла з пакункам у краму, сказала, што пакунак купіла ў іх. Яны пачалі рагатаць, на што я ім сказала, што, маўляў, нічога смешнага, трэба плакаць. Яны хацелі забраць у мяне пакунак і патэлефанаваць на малочны завод. Я адмовілася аддаваць пакунак. Я пайшла зноў на працу, дапрацавала да 15.00 і пайшла з пакункам у санстанцыю. Гэта ж не злачынства. Напісала заяву ў санстанцыі на імя галоўнага лекара з просьбай разабрацца, як такое магло здарыцца, прасіла знайсці вінаватых і пакараць у адпаведнасці з законам, бо мяне вельмі непакоіць здароўе маіх родных і жыхароў гораду».

У гэты ж дзень калега Аліны З. па рынку Марына С. размясціла ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» фотаздымак пачка малака з галавой маленькага пацучка і надпісам: «Рагачоўскае малако: купі пакунак малака і мыш у падарунак».[/vc_column_text][vc_single_image image=”260729″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота пацучка ў малочным пакеце, апублікаваны ў сацыяльных сетках[/vc_column_text][vc_column_text]Інфармацыя пра грызуноў у малаку (іх аказалася трое ў адным пакунку) выклікала вялікі розгалас у горадзе і раёне. Яе актыўна абмяркоўвалі і каментавалі. Як наступства, са слоў прадстаўнікоў малочнакансервавага камбінату, значна ўпаў продаж дадзенага малака ў параўнанні з папярэднімі месяцамі (адпаведную даведку яны прадставілі суду). Таму палічылі неабходным ісці па абарону сваёй рэпутацыі ў суд.[/vc_column_text][vc_single_image image=”260897″ img_size=”large”][vc_column_text]Адказчыца Аліна З.[/vc_column_text][vc_column_text]28-га ліпеня на трэцім судовым паседжанні ў гэтай справе галоўны ветэрынарны лекар Жлобіну Ала Маслюк-Сянюгіна, якая праводзіла патолагаанатамічнае ўскрыццё пацукоў 20 красавіка, патлумачыла суду, што смерць пацучкоў наступіла ад гематомы, малака ва ўнутраных органах не выяўлена. То бок смерць, на думку спецыяліста, наступіла не ў выніку ўтаплення ў малаку – у яго жывёліны трапілі ўжо мёртвымі. Галоўны ветлекар выказала таксама меркаванне, што на падставе аналізу стану скуры і поўсці грызуноў можна зрабіць выснову, што яны не ляжалі ў малаку (агрэсіўным кісламалочным асяроддзі) 2 дні, бо няма характэрных для такіх выпадкаў прыкметаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”260725″ img_size=”large”][vc_column_text]Каментары ў сацыяльных сетках[/vc_column_text][vc_column_text]У судзе апыталі прадстаўніка прадпрыемства, які патлумачыў тэхналагічны працэс упакоўкі малака.

«У нас сучасная вытворчасць, мае абсалютна замкнёны цыкл. Доступ да сыравіны і прадукцыі закрыты праграмна і механічна, – тлумачыў суду інжынер аўтаматызаванай сістэмы Рагачоўскага МКК Алег Арцёмішын. – Вось мы наўмысна для суда знялі невялічкі ролік, дзе цалкам знятая вытворчасць малака, якое набыла адказчыца. Мы таксама маем дакумент ад вытворцы канвеернага абсталявання фірмы «Зонд-Пак», дзе ён тлумачыць, што ў малако немагчыма, каб трапілі не тое што мышы, а любыя іншародныя прадметы большыя за 3 мм. Малако перад тым, як трапіць у пакунак, праходзіць праз дробнае сіта. Мая версія, што гэта нешта пастановачнае. На вытворчасці мышы не маглі трапіць у малако з тэхнічных прычынаў, у краме таксама немагчыма раскрыць і потым заклеіць пакет, бо гэта немагчыма ў хатніх умовах».

Відэа вытворчасці малака ў Жлобіне – доказ у судзе

«Нам па-людску шкада адказчыц, хаця, мяркуючы па тым, што іхныя інтарэсы прадстаўляюць у судзе ажно 3 адвакаты, яны не бедныя людзі, – каментуе юрыст прадпрыемства Сяргей Ерашэвіч. – Але мы б хацелі, каб людзі больш адказна ставіліся да сваіх выказванняў і да распаўсюду інфармацыі, якая можа мець негатыўныя наступствы, прычыніць маральную і матэрыяльную шкоду, прывесці да фінансавых страт. Бо яны наўпрост сцвярджалі, што мы робім малако з мышамі. Нашая задача ў працэсе даказаць, што адказчыкі распаўсюдзілі інфармацыю, якая прычыніла нам матэрыяльную шкоду. Мяркуем, што гэта добра спланаваная кампанія з мэтаю падрыву нашай дзелавой рэпутацыі, прафесійнай дыскрэдытацыі».

[/vc_column_text][vc_single_image image=”260879″ img_size=”large”][vc_column_text]Спераду сядзяць трое адвакатаў адказчыц[/vc_column_text][vc_column_text]Сваю версію, хто бы мог пакласці мышэй у малако, мае і адказчыца Аліна З: «У мяне да Рагачоўскага МКК ніякіх няма прэтэнзіяў. Распавядаюць, што калі прыйшоў новы дырэктар, ён навёў вялікую чысціню і стэрыльнасць на прадпрыемстве ў Рагачове і патрабуе гэтага і ад Жлобінскага філіялу – можа, народ неяк злуецца, не ведаю».

Канчатковая кропка ў «пацучынай справе» яшчэ не пастаўленая. Наступнае судовае паседжанне адбудзецца 16-га жніўня.

Ларыса Кавальчук, belsat.eu

Стужка навінаў