Маламаёмныя змогуць бясплатна атрымаць кансультацыі адвакатаў


Рэспубліканская калегія адвакатаў зацвердзіла даты бясплатных прыёмаў у 2017 годзе для грамадзянаў у цяжкім матэрыяльным стане.

Бясплатную адвакацкую кансультацыю можна будзе атрымаць у абласных калегіях адвакатаў ьды ў Менскай гарадской калегіі:

15 сакавіка 2017 году – з нагоды Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь;

26 чэрвеня 2017 году – з нагоды Дня ўтварэння адвакатуры Рэспублікі Беларусь;

29 верасня 2017 году – з нагоды Дня пажылых людзей;

1 снежня 2017 году – з нагоды Дня юрыста.

Адвакаты РКА могуць дапамагчы ў разбіральніцтве па справах жытловага, спадчыннага, крымінальнага, адміністрацыйнага, сямейнага, гаспадарчага, грамадзянскага, зямельнага, працоўнага права, а таксама па справах у ДАІ і абароны правоў спажыўцоў.

/-будзе дапоўнена-/

ВД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары