«Малады Фронт»: Міліцыянты Гомля выкрадаюць украінскія сцяжкі ля помніка Шаўчэнкі

  • [gallery ids="0"]

    Гомельскія міліцыянты выкрадаюць і знішчаюць украінскія сцяжкі ля помніка Тараса Шаўчэнкі, паведамляе сайт «Маладога Фронту».

    У дзень нараджэння класіка ўкраінскай літаратуры Тараса Шаўчэнкі – 9-га сакавіка – гомельскія актывісты «Маладога Фронту» і кааліцыі «Наша Аьтэрнатыва» ўшанавалі памяць пісьменніка.

    Да помніка ўкраінскага песняра яны ўсклалі кветкі і ўкраінскія сцяжкі.

    Міліцыянты адрэагавалі на гэта праз 5 хвілінаў. Адзін з міліцыянтаў у цывільным падбег да помніка, схапіў сцяжкі, змяў іх, парваў, пасля чаго ўцёк у міліцэйскі аўтамабіль. Машына стаяла за будынкам кінатэатру, адкуль не было бачна помніка. Як міліцыянт даведаўся аб ускладанні кветак і сцяжкоў, застаецца толькі здагадвацца, падае «Малады Фронт».

    «Таксама хочам задаць пытанне нашым уладам, чаму так бязглузда трацяцца падаткі беларусаў? Цэлы дзень машына з двума міліцыянтамі прастаяла ля помніка, каб яны маглі выкрасці папяровыя ўкраінскія сцяжкі, якія прадаюцца паўсюль», – заўважаюць прадстаўнікі арганізацыі на сваім сайце.

    МЯ, belsat.eu, паводле mfront.net

Глядзі таксама
Каментары