Макей падзякаваў Парашэнку за наладжванне кантактаў з Бруселем


Makei-Parashenka

Сустрэча Пятра Парашэнкі ды Уладзіміра Макея

Кіраўнік беларускага МЗС абмеркаваў з прэзідэнтам Украіны «актуальныя пытання для двухбаковых стасункаў».

Сустрэча Уладзіміра Макея ды Пятра Парашэнкі адбылася 26 жніўня ў Кіеве.

«Беларускі міністр падзякаваў прэзідэнту Украіны за садзеянне ва ўзнаўленні канструктыўнага дыялогу Беларусі з Еўрапейскім звязам», – адзначае прэс-служба ўкраінскага лідара.

Асаблівую ўвагу падчас размовы надалі эканамічнай супрацы паміж Беларуссю ды Украінай. Таксама Парашэнка выказаў зацікаўленасць Украіны ў развіцці сеткі навучальных установаў, дзе ўкраінцы ў раёнах свайго кампактнага пражывання ў Беларусі, змогуць навучацца на ўкраінскай мове.

Яшчэ адно культурнае пытанне, якое абмеркавалі Уладзімір Макей ды Пятро Парашэнка, – арганізацыя культурных імпрэзаў у сувязі з 345-годдзем аўтара першай Канстытуцыі Украіны – гетмана Піліпа Орліка. Ён нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Менскай вобласці.

НМ, belsat.eu, паводле president.gov.ua

Глядзі таксама
Каментары