Змушаў прасіць міласціну і грошы «на лекі». У дзень «жабракі» прыносілі да 100 рублёў


24-гадовы мужчына вымагаў грошы і прымушаў людзей жабраваць.

Паводле следчых, мужчына з сакавіка да красавіка сёлета неаднаразова пагражаў гвалтам 27-гадовай мясцовай жыхарцы і вымагаў у яе $ 1000. Таксама ён хацеў спагнаць са сваякоў дзяўчыны «выкуп» як «кампенсацыю за ейнае ўтрыманне».

Падчас ператрусу ў яго сканфіскавалі інвалідны вазок, плакат з просьбай ахвяраваць на лячэнне хворых дзяцей.

Паводле аператыўнай інфармацыі, абвінавачаны цягам паўгода прымушаў грамадзянаў да жабрацтва ў Магілёве, Менску, Барысаве і Гомлі. Збіваючы людзей, ён змушаў прасіць міласціну каля буйных гандлёвых цэнтраў, цэркваў, падземных пераходаў і ў іншых месцах масавага збору. Штодня на яго працавалі два-тры чалавекі, якія збіралі каля 100 рублёў у дзень. Адныя збіралі грошы «на лячэнне хворым дзецям», іншыя прасілі міласціну ў інвалідным вазку.

Грошы мужчына забіраў сабе, а людзям даваў толькі ежу. Жылі пацярпелыя ў адрынах і прыбудовах на тэрыторыі домаўладання затрыманага.

Магілёўца затрымалі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў