Маці Надзеі Саўчанкі звярнулася да Ангелы Мэркель


Дапамагчы вызваліць дачку з расейскай турмы – з такой просьбаю маці ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі звярнулася да канцлера Нямеччыны. Жанчына адмыслова прыехала ў Берлін, каб сустрэцца з Ангелаю Мэркель.

«Ангела Мэркель мае вялікі аўтарытэт у свеце. І я да яе пісала ліст-зварот, каб яна дапамагла вызваліць маю дачку. Мы прыехалі сёння з Надзеяй, што нам нямецкі бок дапаможа», – сказала маці Надзеі Саўчанкі.

Украінская лётчыца ўтрымліваецца ў маскоўскай турме з мінулага лета. Амаль тры месяцы яна трымала галадоўку, яна схуднела на 28 кілаграмаў, а стан яе здароўя значна пагоршыўся.

Напярэдадні турэмная адміністрацыя прапанавала Саўчанцы перавод у адзін са шпіталяў Масквы, але яна адмовілася ад такой прапановы.

5-га сакавіка лётчыца паслухала дактароў і пагадзілася ўжываць у якасці ежы курыны булён, але 14-га зноўку аднавіла галадоўку пратэсту супраць яе незаконнага ўтрымання ў няволі.

Глядзі таксама
Каментары