Мабільная прылада дапаможа выяўляць парушэнні на выбарах


Беларускія праваабаронцы заклікаюць далучыцца да працэсу назірання за выбарамі. Дзеля гэтага дастаткова спампаваць на мабільны тэлефон праграму, якая дазваляе аператыўна фіксаваць перадаваць інфармацыю пра парушэнні.

Інфармацыя аб парушэннях, дасланая карыстальнікамі прылады «Вочы», будзе адлюстравана на онлайн-мапе electby.org і можа быць выкарыстана існуючымі місіямі па назіранні для ацэнкі таго, наколькі сумленнымі, свабоднымі і справядлівымі былі выбары, – паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Праграма даступная для бясплатнага пампавання ў сэрвісе Google Play Store. Акрамя магчымасцяў адпраўляць інфармацыю, прылада мае кароткі даведнік пра тое, як распазнаць самыя распаўсюджаныя парушэнні.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары