Людзі кармілі марскога льва, а ён зацягнуў дзіця ў ваду (ВІДЭА)


Інцыдэнт здарыўся ў правінцыі Брытанская Калумбія ў Канадзе. Дзяўчынка прысела на пірсе, каб бліжэй паглядзець на жывёліну. Марскі леў раптам выскачыў з вады, схапіў дзяўчынку за сукенку і пацягнуў пад ваду.

Дзіцяці дапамог мінак, якія не разгубіўся, і скокнуў за ёй у ваду. Мужчына перадаў дзіцяці людзям, а пасля сам выбраўся з вады.

За некалькі дзён відэа набрало амаль 6 мільёнаў праглядаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў