Лявон Вольскі адзначае юбілей! «Белсат» віншуе творцу


Легенда беларускага року ды бадай найбольш уплывовы сучасны беларускі музыка. Ягоныя песні сталі ўжо класікай, а на ягонай музыцы вырасла цэлае пакаленне. Лявон Вольскі святкуе сваё 50-годздзе.

Пераацаніць ролю спадара Лявона ў найноўшай культуры немагчыма – і мы таксама перадусім удзячныя за ўсё тое, што ён нам падараваў, ад Мроі праз НРМ да Крамбамбулі і процьмы менш аб’ёмных, але не менш дзівосных і бліскучых праектаў.

«Белсат» шчыра віншуе Лявона Вольскага з ягоным Днём народзінаў і зычыць спадару Лявону ста год плёну і радасці. Спадзяемся, што нягледзячы на самароспуск «Крамбамбулі», мы пабачым аднаго з бацькаў беларускага року ў новых увасабленнях.

Дарэчы«Крамбамбуля» прэзентуе апошні альбом «Чырвоны Штраль» у Вільні 7 лістапада. Пасля калектыў плануе «сысці ў лясы партызаніць».

На нашай старонцы можна паглядзець праграму Лявона Вольскага «Назад у будучыню» – гумарыстычна-іранічны, а часам і сатырычны праект музыкі на гістарычную тэматыку.

Стужка навінаў