Лятучая таксоўка: Airbus прэзентаваў апарат для палётаў па горадзе


Прататып у поўным памеры прадставяць налета.

Даследчае падраздзяленне A3 еўрапейскага авіябудаўнічага канцэрна «Airbus» прадставіла канцэпт аэратаксоўкі – лёгкага лятальнага апарата, які будзе выкарыстоўвацца для пасажырскіх перавозак у гарадах.

Многія авіябудаўнічыя кампаніі ў свеце займаюцца цяпер распрацоўкай лёгкіх беспілотных і пілатуемых летакоў для перавозкі невялікай колькасці пасажыраў. Некаторыя нямецкія гарады з 2020-га года плануюць выкарыстоўваць у якасці таксовак беспілотныя мультыкоптэры.

«Aviation Week» падае, што аэратаксоўку выканаюць паводле схемы канвертаплану, пярэднія і заднія крылы якога будуць паварочвацца. На кожным крыле размесцяцца па два электраматора з паветранымі шрубамі. Лятальны апарат будзе беспілотным. Мяркуецца, што Vahana будзе перавозіць або аднаго пасажыра, або які-небудзь груз.

Беспілотнік будзе здольны ўхіляцца ў паветры ад сутыкнення з перашкодамі. Аэратаксоўка будзе выконваць палёты паводле загадзя зададзенага маршруту, нязначна адхіляючыся ад іх толькі ў выпадку, калі трэба пазбегнуць сутыкнення.

Напрыканцы 2017-га фірма прадставіць прататып таксоўкі ў рэальным памеры.

ДД

Стужка навінаў