«Мы ўсе гэтыя гайкі, плугі, бульбу саджаем дзеля чалавека!» Пасланне Лукашэнкі і рэакцыя беларусаў


Беларусь – частка «расейскага свету«, урад і парламент мае весці дыскусіі з апазіцыяй, а ўсе праблемы ў эканоміцы Беларусі – праз складаную сітуацыю ў Расеі. «Белсат» выбраў ключавыя моманты ў пасланні Лукашэнкі да парламенту і народу.

Дэпутаты задалі каля дзесяці пытанняў, у асноўным яны датычыліся культуры ды лакальным праблемам.

А вось як беларусы адрэагавалі на пасланне Алдяксандра Лукашэнкі

13:18

Паводле Лукашэнкі, мір на Данбасе магчымы, калі «падключацца ЗША». «Захоча Амерыка, каб там быў мір – мір там будзе. Усе гэта разумеюць, нават шараговыя грамадзяне», – падкрэсліў Лукашэнка. Беларусь, у сваю чаргу, гатовая «адыграць сваю ролю».

Пра парад

«Мы прыедзем у сталіцу нашай радзімы Маскву. Былую нашу сталіцу 8 траўня. Як трэба адзначым, прадэманструем, што мы рускі свет. І не трэба гэтага размазваць. Мы былі з расейцамі заўсёды і будзем заўсёды. Мы незалежная дзяржава. Мы іх народ і наш народ, але мы хочам жыць у сваім доме».

Пра Беларусь, якой мы не хацелі

«Трэба разумець, што ўчора не было такой краіны як Беларусь, а сёння яна ёсць. Але давайце будзем шчырымі. Мы гэтага захацелі? Мы развалілі тую вялікую краіну, якая перамагла ў гэтай страшнай вайне? Да не мы. Ведаем адкуль прыйшла ініцыятыва».

12:57

«Мы, беларусы і расейцы – браты. Але мы хочам жыць у сваёй кватэры. У шматпавярховым доме, але ў сваёй кватэры. Вы там маеце вялікую кватэру, пентхаўс, а мы меншую, але сваю», – звярнуўся Лукашэнка да амбасадара Расеі. Таксама дадаў, што Беларусь з’яўляецца часткаю «расейскага свету», а георгіеўскую стужку не забаранялі.

Лукашэнка пра апазіцыю

12:40

«Вельмі вас прашу, парламент і ўрад : ніколі не адмаўляецеся ад дыскусій нават са скарайнімі апазіцыянерамі і так званаю пятаю калонаю. Ну, яны ёсць. Але не ўсе яны шкодныя і гадкія!”

Пра ролю расейскай культуры ў беларускай

«Беларусь першая на постсавецкай прасторы надала расейскай мове статус дзяржаўнай разам з беларускай. Мы высока цэнім вялікую расейскую культуру. Расейцы вельмі шмат уклалі ў нашу культуру, калі можна сказаць чыста беларускую, хаця наўрад ці можна сказаць ці ёсць чыстая беларуская культура. Але расейцы шмат уклалі ў тое, каб яна ўвогуле была, нацыянальная культура. Але і ў расейскай культуры беларусы адзначыліся».

Пра «дармаедаў»

12:10

«Шмат крытыкі. Баюся, штосьці там недапрацавалі». Лукашэнка даручыў нават прыслухацца да заўвагаў «шарлатанаў ад палітыкі». І ўзгадаў пра кіраўніка tut.by Зісера, бо ў СМІ шмат пішуць пра дэкрэт пра «дармаедаў». «Я ж даручыў узяць усіх габрэяў пад кантроль!» – заявіў Лукашэнка. У залі дэпутаты смяюцца.

12:00

Лукашэнка даручыў дэпутаткам абзавесціся дзецьмі. Зала адрэагавала апладысментамі. Кіраўнік краіны таксама папракнуў царкоўных служачых у тым, што яны выступаюць за традыцыйныя вялікія сем’і, а самыя дзяцей не маюць. «Што за дрымучасць – святар вялікага рангу не мусіць мець дзяцей? Што гэта такое? – абурыўся кіраўнік дзяржавы. – Хоць я ўпэўнены: уціхую дзесьці штосьці касячаць

11:58

«Мы ўсе гэтыя гайкі плугі, бульбу саджаем дзеля чалавека!» – Лукашэнка заклікае ставіцца з павагаю да народа, ствараць дзяржаву для народу.

 

Першы блок выступу прысвечаны эканоміцы.

11:40

Пра МАЗ: дапамагаць будзем, але не пад абяцанні, а пад канкрэтны кантракт. А калі тэхніка трапляе на склад – гэта «зряплата».

Лукашэнка даручыў ураду стварыць новы механізм дзяржпадтрымання – на конкурснай аснове. «І ўвогуле, мы што ныем і плачамся? У нас што – вайна? Рэсурсы мы атрымліваем па самым высокіх коштах? У нас нармальная сітуацыя, але трэба напрагчыся і вырашаць праблемы. Не можаш вырашаць – зыходзь».

11:25

«Падтрыманне прадпрыемстваў, якія не патрэбныя рынку і эканоміцы – гэта марнаванне рэсурсаў. Ліквідацыя адсталага прадпрыемства – гэта нічога страшнага! Дакладней не ліквідацыя, а перапрафіляванне». Лукашэнка даручыў ураду правесці рэструктурызацыю стратных прадпрыемстваў.

Прычыны праблем у беларускай эканоміцы – праблемы ў суседзяў: санкцыі супраць Расеі, «звужэнне расейскага рынку», падзенне коштаў на нафту і курсу расейскага рубля. «Гэтыя вонкавыя фактары нам непадуладныя».

11:00

Лукашэнка гаворыць пра 70-годдзе Перамогі. Паводле яго, хтосьці спрабуе перагледзець яе вынікі і хаду, «ледзь не мы яе развязалі». Абяцае таксама ў бліжэйшы час зладзіць асобныя нарады па сельскай гаспадарцы,  рэформе ЖКГ і адукацыі.

«У Еўропе ізноў запахла вялікаю вайной. Нашая заслуга ў тым, што Беларусь – выспа парадку і спакою».

Год таму Лукашэнка найбольш увагі надаваў сітуацыі ў беларускай эканоміцы ды дачыненням з найбліжэйшымі суседзямі. Сярод іншага ён заявіў, што «заварушку ва Украіне заварылі НАТА і Захад» ды выступіў супраць федэралізацыі краіны.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары