Лукашэнка з наймалодшым сынам скапалі бульбу


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў нядзелю працаваў на тэрыторыі сваёй рэзідэнцыі «Дразды», прыбіраючы ўраджай бульбы, кавуноў і дынь.

Найперш Аляксандр Лукашэнка разам з наймалодшым сынам Мікалаем капалі бульбу, паведамляе афіцыйнае агенцтва БелТА. З участкам у 18 сотак справіліся за паўтары гадзіны, праўда капаць бульбу дапамагалі прыбліжаныя да лідара Беларусі асобы. Усяго яны сабралі 70 мяшкоў бульбы.

Ураджай у найбліжэйшы час абяцаюць перадаць у дзіцячыя дамы і дамы састарэлых.

Прыбіралі з поля ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі таксама бахчавыя – кавуны і дыні. Летась кіраўнік Беларусі на асабістым прыкладзе паказаў, што гэтыя культуры ў Беларусі можна і трэба вырошчваць, падае афіцыйнае інфармагенцтва. Сёлета ж пад бахчавыя ў рэзідэнцыі лідара Беларусі адвялі ўтрая большую плошчу, чым летась. Першы сарваны кавун збіральнікі прадэгуставалі прама ў полі.

Блогеры заўважылі, што адна з капальніц была абутая ў белыя кеды “CONVERSE”, кошт якіх 960 тыс. рублёў.

[vc_single_image image=”368229″ img_size=”large”]

Не так даўно Аляксандр Лукашэнка разам з сынам Колем касіў траву ў кампаніі французскага актора Жэрара Дэпард’ё. Пра гэта пісалі шматлікія беларускія і замежныя медыі. Прадстаўленне сябе як працавітага і гаспадарлівага лідара на руку Аляксандру Лукашэнку перад прэзідэнцкімі выбарамі, што маюць адбыцца 11 кастрычніка.

МЯ, паводле belta.by

Стужка навінаў