Лукашэнка: Таджыкі – нашыя родныя браты


14 верасня кіраўнік Беларусі сустрэўся з прэзідэнтам Таджыкістану Эмамалі Рахмонам, паведамляе прэс-служба беларускага прэзідэнта.

«Мы гатовыя супрацоўнічаць на ўсіх кірунках, і ўсё, што мы можам, – мы заўсёды гатовыя рабіць для нашых братоў таджыкаў», – сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Ведаю, што вы робіце грандыёзныя намаганні для гарантавання бяспекі ў рэгіёне. Гэта няпроста даецца, але вы мужна змагаецеся за мір і спакой у сваёй дзяржаве», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. «Вы нашыя блізкія родныя браты, і мы, натуральна, мусім рабіць усё, каб ваш народ пачуваўся бяспечна», – лічыць Лукашэнка.

У сваю чаргу Эмамалі Рахмон выказаў спадзяванні на шматпланавую супрацу з Беларуссю на больш высокім узроўні.

Нагадаем, што часцей за ўсё Аляксандр Лукашэнка называе «братамі» расейцаў.

Апошнім часам у «топ братоў» трапілі і ўкраінцы. «Гэта краіна наша, гэта нашы людзі, гэта нашы браты. І я наўпрост скажу, што таго, што цяпер робіцца ва Украіне і з народам Украіны, народ Украіны не заслугоўвае», – заявіў Лукашэнка на паседжанні Рады бяспекі ў 2014 г.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў