Лукашэнка: «Хоча чалавек працаваць? Хай працуе! Інакш наш лозунг аб сацыяльнай дзяржаве так і застанецца лозунгам»


Кіраўнік Беларусі паабяцаў, што пенсійны ўзрост павышацца не будзе.

«Маё меркаванне на гэты конт ведаюць: калі людзі не хочуць павышэння пенсійнага ўзросту, мы ім наўпрост сказалі – вось такі пенсійны ўзрост, такі пенсійны фонд, мы яго дзелім на ўсіх пенсіянераў», – заявіў Лукашэнка падчас нарады ў пытаннях сацыяльнага забеспячэння 24 ліпеня ў Менску.

Летась у верасні кіраўнік краіны заўважыў, што трэба было даўно павышаць пенсійны ўзрост. «Але вы гэтага не хочаце. А я вам абяцаў, што, перш чым гэта зрабіць, мы з вамі параімся. Але майце на ўвазе: такая будзе і пенсія», – сказаў Лукашэнка.

У сярэднім на 1,3 працаздольнага беларуса прыпадае адзін пенсіянер. «Гэта ненармальна. Трэба, каб адносіны былі хоць бы 1:3», – лічыць кіраўнік Беларусі. Але ў той жа час Лукашэнка крытыкуе кіраўнікоў беларускіх прадпрыемстваў, якія ў звязку са складанай эканамічнай сітуацыяй вырашылі звольніць пенсіянераў.

Чытайце таксама >>> «Гомельдрэў» скарачае пенсіянераў

«Хоча чалавек працаваць? Хай працуе! Інакш наш лозунг аб сацыяльнай дзяржаве так і застанецца лозунгам. Па-чалавечы трэба ставіцца да людзей, а калі некаторыя кіраўнікі гэтага не разумеюць, то іх у першую чаргу трэба адправіць на вуліцу – без улады ён нікуды не ўладкуецца, а там паглядзім, як ён будзе сябе паводзіць», – прыгразіў падчас нарады Лукашэнка.

У студзені 2015 г. у Беларусі павялічыўся з 10 да 15 мінімальны працоўны стаж. Пенсійны ўзрост у Беларусі надыходзіць для жанчын у 55 гадоў, для мужчын – 60 гадоў. – для мужчынаў

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў