Лукашэнка павіншаваў Макрона і выказаў «зацікаўленасць у пашырэнні сувязяў»


Кіраўнік Беларусі далучыўся да віншаванняў пераможцы прэзідэнцкіх выбараў у Францыі.

Беларускі лідар павіншаваў Эманюэля Макрона з абраннем на пасаду прэзідэнта Францыі. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка Беларусі.

«Карыстаюся нагодай, каб выразіць зацікаўленасць у пашырэнні беларуска-французскіх сувязяў у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай ды іншых галінах, развіцці канструктыўнага ўзаемадзеяння паміж нашымі дзяржавамі ў міжнародных арганізацыях», – гаворыцца ў віншаванні.

Відэасюжэт «Белсату» пра выбары ў Францыі

Аляксандр Лукашэнка разлічвае на падтрымку ўзаемавыгаднай супрацы паміж Беларуссю ды Францыяй дзеля росквіту і дабрабыту народаў двух краінаў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў