Лукашэнка паразмаўляў з Парашэнкам


Лукашэнка і Парашэнка падчас асабістай сустрэчы ў Кіеве. 21 снежня 2014 года. Фота: REUTERS/Ukrainian Presidential Press Service/Мікола Лазарэнка

Беларускі і ўкраінскі прэзідэнты абмеркавалі «розныя пытанні» дачыненняў паміж двума краінамі.

Увечары 23 сакавіка адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Пятром Парашэнкам.

Кіраўнікі дзяржаваў абмеркавалі розныя пытанні, якія стаяць на парадку дня беларуска-ўкраінскіх дачыненняў. У прыватнасці, размова ішла, у прыватнасці, аб развіцці гандлёва-эканамічнай супрацоўніцы, пашырэнні кантактаў на ўзроўні рэгіёнаў.

Афіцыйная старонка кіраўніка Беларусі падае, што суразмоўцы ўзнялі тэму «ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках», а таксама «міратворчы працэс ва Украіне і тое, што робіць Беларусь для вырашэння канфлікту».

Прэзідэнты дамовіліся «актывізаваць двухбаковы палітычны дыялог на ўсіх узроўнях», піша сайт украінскага лідара.

Лукашэнка прывітаў прызначэнне новага амбасадара Украіны ў Беларусі. Указ пра прызначэнне Ігара Кізіма на гэтую пасаду Пятро Парашэнка падпісаў 16 лютага.

Апошні раз Лукашэнка размаўляў з Парашэнкам па тэлефоне 10 лістапада.

ДД

Глядзі таксама
Каментары