Лукашэнка паляцеў на паседжанне ШАС


Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з працоўным візітам у Казахстан, дзе возьме ўдзел у паседжанні Рады кіраўнікоў дзяржаваў-чальцоў Шанхайскай арганізацыі супрацы.

Таксама кіраўнік Беларусі возьме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця міжнароднай спецыялізаванай выставы «ЭКСПО-2017» у Астане і сустрэнецца з прэзідэнтам Казахстану Нурсултанам Назарбаевым.

Шанхайская арганізацыя супрцы (рас. ШОС) – рэгіянальная міжнародная арганізацыя, заснаваная ў 2001 годзе лідарамі КНР, Расеі, Казахстану, Таджыкістану, Кыргызстану і Узбекістану.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары