Лукашэнка паедзе па рэгіёнах «паглядзець на праблемныя гаспадаркі»


Кіраўнік Беларусі збіраецца наведаць праблемныя гаспадаркі ў розных рэгіёнах Беларусі. Аб гэтым Лукашэнка заявіў сёння, узгадняючы прызначэння кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

«У маіх паездках (я ўжо хачу адкрыць гэты сакрэт) у Берасці, потым на Магілёўшчыне, потым на Віцебшчыне першае пытанне ў раёне будзе «якія праблемныя гаспадаркі?». Паедзем, паглядзім на гэтыя праблемныя гаспадаркі», – сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што адсталым прадпрыемствам кіраўнікі мясцовых органаў улады павінны надаваць асаблівую ўвагу.

«Не забывайце, што проста бяздумна ездзіць па раёне, матацца па ўсім гаспадаркам не трэба. У вас тры-чатыры, можа, у кагосьці пяць праблемных гаспадарак. Займіцеся імі, гэта ваш твар. Я гэта заўсёды буду памятаць і патрабаваць. Натуральна, і ўсе мае падначаленыя з гэтага будуць зыходзіць», – заявіў Лукашэнка.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары