Лукашэнка падчас суботніку працаваў на будоўлі без каскі. Фотафакт

photo

Фота belta.by

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка браў удзел у рэспубліканскім суботніку. Лідар дзяржавы працаваў на рэканструкцыі стадыёна «Дынама» ў Менску.

Разам з Лукашэнкам на абʼекце працавалі спартоўцы, трэнеры, кіраўніцтва Менску, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання. Перш чым прыступіць да працы, Аляксандру Лукашэнку распавялі, што завяршыць рэканструкцыю плануецца ў канцы 2017 года.

Глядзіце яшчэ >>> Улады паведамілі пра 3 млн чалавек на суботніку

На стадыёне дзе акрамя спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы можна будзе праводзіць футбольныя матчы, канцэрты і іншыя культурныя імпрэзы, арганізаваць паўнавартасны трэнавальны працэс. Спецыяльна для гэтага побач з асноўным стадыёнам будзе пабудаваны трэнавальны. Яны будуць злучаныя паміж сабой падземным пераходам для спартоўцаў.

Усяго на асноўным стадыёне прадугледжана больш за 22 тыс. месцаў.

Аляксандр Лукашэнка працаваў без ахоўнай каскі і пальчатак.

МЯ, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары