Лукашэнка падарыў прэзідэнту Украіны слуцкі пояс


25-26 жніўня адбыўся працоўны візіт міністра замежных справаў Беларусі Уладзіміра Макея ва Украіну.

«Уладзімір Макей перадаў прэзідэнту Украіны падарунак кіраўніка беларускай дзяржавы з нагоды 25-годдзя незалежнасці Украіны – “слуцкі пояс”», – паведамляецца на сайце МЗС.

У сваю чаргу Пётр Парашэнка падзякаваў беларускаму боку «за бліскучую арганізацыю менскіх перамоваў па ўрэгуляванню сітуацыі на ўсходзе Украіны». Ён падкрэсліў, што Менскія дамоўленасці зʼяўляюцца безальтэрнатыўнай асноваю для мірнага ўрэгулявання канфлікту.

Паводле МЗС Беларусі, на сустрэчы з прэзідэнтам Украіны былі абмеркаваныя пытанні актывізацыі палітычнага дыялогу, пашырэння міжпарламенцкіх кантактаў, ліквідацыя штучных барʼераў ва ўзаемным гандлі.

Фота: novychas.org

ЮВ, belsat.eu, паводле mfa.gov.by

Глядзі таксама
Каментары