Лукашэнка наведае Сусветны кангрэс расейскай прэсы ў Менску


Маскоўская штаб-кватэры Сусветнай асацыяцыі расейскай прэсы паведамляе, што ў кангрэсе чакаецца ўдзел Аляксандра Лукашэнкі. На мерапрыемства запрошаныя прадстаўнікі 52 краін.

Галоўная падзея – пленарнае паседжанне 12 ліпеня ў Менску, якое будзе ўключаць у сябе дзве сесіі: «Выклікі і магчымасці: суверэнітэт, інтэграцыя, глабалізацыя» і «СМІ ва ўмовах лічбавай рэвалюцыі». Пра гэта распавяла журналістам міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.

«Вельмі хацелася б, каб у нас на кангрэсе, дзе збярэцца ўвесь свет, прагучала галоўнае: сродкі масавай інфармацыі павінны служыць міру», – заявіла Ананіч.

Акрамя таго, журналісты выказалі жаданне наведаць шэраг беларускіх прадпрыемстваў – па колькасці заявак лідзіруе БелАЗ. Таксама большасць удзельнікаў захацелі наведаць фестываль « Славянскі базар» у Віцебску.

Беларусь прымае гэты кангрэс другі раз – у чэрвені 2013 году ён ужо праходзіў у Менску і Берасці.

За сваю дваццацігадовую гісторыю кангрэс праводзіўся на тэрыторыі Расеі толькі тройчы: у 1999-м – у Маскве і Сочы, у 2008-м – у Маскве, Казані і Санкт-Пецярбургу, у 2015-м – у Маскве.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары