Лукашэнка: нам зайздросцяць, што ў нас ёсць КДБ


Акцыя памяці ля КДБ. Фота - Ірына Арахоўская

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў КДБ за добрую працу ў сферы барацьбы з карупцыяй і адзначыў, што чэкістам няма чаго саромецца сваёй гісторыі.

«За што я хачу вам падзякаваць, можа быць, гэта не толькі ваша функцыя, – за працу ў кірунку антыкарупцыйнай дзейнасці. Ніхто больш КДБ сёння ў гэтым плане не зрабіў. Асабліва па пытаннях значных злачынстваў у сферы карупцыі», – заявіў ён, прымаючы з дакладам старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка.

Лукашэнка шкадуе, што не ўсе праваахоўныя органы ў Беларусі настолькі эфектыўныя.

«Вы працуеце і з пракуратурай, і МУС, і Следчым камітэтам, але ўсё-такі ў вас гэтая праца ідзе больш сумленна. З вамі не дамовішся. З вамі ні адзін злачынец, я так мяркую, не дамовіцца. Бязлітасная барацьба з карупцыяй – гэта абарона нашай дзяржавы ад прамога развалу і ўнутранага супрацьстаяння. Таму што народ цярпець карупцыю не будзе. Гэта абавязкова прывядзе да нейкіх узрушэнняў. Хай не кардынальных і рэвалюцыйных, але ўладзе цяжка будзе працаваць, калі краіна карумпаваная », – дадаў ён.

Лукашэнка падкрэсліў асаблівую ролю КДБ у Беларусі:

«Нас многія крытыкуюць, што мы, як рэтраграды, пакінулі старую назву КДБ. Але сёння ўжо многія, мы так публічна не абмяркоўваем, але пры абмеркаванні з маймі калегамі я бачу, што яны нам зайздросцяць. Зайздросцяць не таму, што мы захавалі традыцыі. Хоць гэта таксама вельмі важна. Нам саромецца старога няма чаго. Да нас прэтэнзіі – да чэкістам – прад’явіць цяжка. Па-першае, мы былі часткай сістэмы, і тым не менш бязладдзя ў нас у Беларусі заўсёды было менш. Таму я шчыра і адкрыта пра гэта сказаў – нам саромецца няма чаго».

 

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары