Лукашэнка: Мы пачалі выбірацца з крызісу, але Расея ўсё сапсавала


Кіраўнік Беларусі прапануе супакоіцца і шукаць «шчасце народа» на іншых рынках збыту.

«Абноўлены ўрад сурёзна працуе ў гэтым кірунку. Але тут мы нічога не зробім без вашай працы на месцах. – звярнуўся Лукашэнка да чыноўнікаў, якіх ён сёння прызначыў. Бо ўсё, што прыносіць карысць дзяржаве, шчасце народу, багацце гэтай дзяржавы ствараецца там, куды вы прыйдзеце заўтра працаваць», – заявіў кіраўнік дзяржавы 27 студзеня.

Паводле Аляксандра Лукашэнкі прычынай правалу беларускай мадэлі стала Расея.

«Усё б было нічога, мы нібы намацалі той шлях, па якім павінны былі ісці. Але ўзніклі вонкавыя абставіны, у канцы мінулага года асабліва – абвал расейскага рынку, абвал расейскай валюты, а гэта палова нашага экспарту, сурёзна паўплываў на нашу эканоміку».

Кіраўнік Беларусі прапанаваў падрыхтавацца да доўгатэрміновага эканамічнага спаду.

«Мы не кінулі нашу дзяржаву ў вір таго крызісу, хоць прапаноўвалі шмат: ну, акунулася ўся эканоміка, паляцела на дно, давайце і мы следам, тады будзем адтуль спакойна падымацца, як іншыя. Мы пайшлі іншым шляхам, стрымлівалі наступ гэтага крызісу, усяляк абаранялі людзей і, натуральна, што мы вельмі мякка ўваходзілі ў гэты крызіс. А зараз у сувязі з тым, што тэрмін гэты расцягнуўся, нам даводзіцца доўгі час і выходзіць з гэтага крызісу».

ЮВ, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары